Еще поэтическое.

ЗАПАВЕТ
Як памру, дык пахавайце
Мяне на кургане,
Сярод стэпу шырокага
На Ўкраіне слаўнай,
Каб бяскрайнія разлогі,
І Дняпро, і кручы
Было відна, было чутна,
Як грыміць грымучы.
Як ён змые з Украіны
У сыняе мора
Кроў варожу... Вось тады я
І поле і горы -
Ўсё пакіну, паляту я
До самога бога
Памаліцца... Да таго-ж я -
Не ведаю бога.
Пахавайце, ды ўставайце,
Ланцугі парвіце,
І варожай злой крывёю
Волю акрапіце.
І мяне ў сям'і вялікай,
Сям'і вольнай, новай
памянець вы не забудзьце
Нязлым ціхім словам.

Перевод Я.Купалы

"Заповiт" на казахском